Побач з намі ёсць дзеці, якія пакутуюць ад занядбанасці, адсутнасці ці абыякавасці бацькоў, жорскога абыхождання, але мы не заўсёды іх заўважаем. Яны нябачныя. Аднак разам мы можам гэта змяніць! Далучайцеся да кампаніі #бачуцябе, каб забяспечыць кожнаму дзіцяці права на догляд і ахову. Давайце зробім усіх дзяцей бачнымі!
ЖОРСТКАЕ АБЫХОЖДАННЕ
У глабальных маштабах у мінулым годзе каля 1 мільярда дзяцей ва ўзросце 2-17 гадоў пацярпелі ад фізічнага, сэксуальнага або эмацыйнага гвалту або былі пакінутыя без увагі.
У дачыненні да 3/5 беларускіх дзяцей ва ўзросце 1-14 гадоў ужываецца фізічнае пакаранне ці / і псіхалагічная агрэсія с боку блізкіх дарослых.
Кожнае другое дзіця у сярэдніх школах, і два з пяці навучэнцаў ПТУ сутыкаюцца з жорсткім абыхожданнем у школьным асяроддзі. У інтэрнатных установах пра булінг з боку аднагодкаў і старэйшых дзяцей паведамляюць 53,3 % вучняў выпускных і 82,1 % вучняў 5-7 класаў.
Колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх у Беларусі з 2012 па 2018 год павялічылася амаль у 22 разы, пры тым цяжкіх і асабліва цяжкіх – у 32 разы.
Перанесены ў дзяцінстве гвалт адбіваецца на здароўі і дабрабыце чалавека на працягу ўсяго жыцця.
Задача 16.2 Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 - «пакласці канец здзекам, эксплуатацыі, гандлю і ўсім формам гвалту і катаванняў у адносінах да дзяцей».
АДСУТНАСЦЬ БАЦЬКОЎСКАГА ДОГЛЯДУ
У свеце 140 мільёнаў дзяцей, якія страцілі прынамсі аднаго з бацькоў, а 15,1 мільёна дзяцей – абодвух бацькоў.
Усяго ў Беларусі 19,1 тысячы дзяцей без апекі бацькоў, 83 % з іх - сіроты, а 18 % – дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзеці-інваліды.
На працягу 2019 года 3742 дзіцяці страцілі бацькоўскую апеку (каля чверці з іх – дзеці да 3 гадоў; каля 5 % - дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
24400 дзяцей (з 13 735 сем'яў) у 2018 г. былі прызнаныя дзяржавай дзецьмі з высокім узроўнем рызыкі страты бацькоўскай апекі. 40% з такіх дзяцей складаюць дзеці дашкольнага ўзросту.
Да 15% новавыяўленых дзяцей без апекі бацькоў (і каля паловы дзяцей-інвалідаў без апекі бацькоў) у Беларусі па-ранейшаму уладкоўваюцца ва ўстановы, а не ў сямейнае асяроддзе.
Колькасць прыёмных сем'яў за апошнія 5 гадоў зменшылася на 32%.
ЗАНЯДБАННЕ І НЕПАРАЗУМЕННЕ
Больш за палову мільярда дзяцей (570 млн) у свеце жывуць за міжнароднай мяжой беднасці – 1,9 $ на дзень.
У Беларусі за нацыянальнай мяжой беднасці жывуць 11,3 %.
12 хвілін на дзень - максімальная працягласць выхаваўчага працэсу ў беларускай сям'і, пры гэтым колькасць вольнага часу ў падлеткаў - 6 гадзінаў на дзень.
У Беларусі 32 000 дзяцей-інвалідаў , пры гэтым гадавы узровень першаснай інваліднасці дзяцей з 2008 па 2016 год павялічыўся на 25% - з 15,89 да 21,1 выпадка на 10 тыс. дзяцей. Кожны год інваліднасць прысвойваецца 3,5 тысячам дзяцей.
У параўнанні з Еўропай, у Беларусі застаюцца вельмі высокімі ўзроўні дзіцячай смяротнасці з-за траўмаў і іншых няшчасных выпадкаў: краіна займае 2 месца па смяротнасці дзяцей ад атручванняў, у выніку падзення і ад апёкаў - трэцяе, 8-ае - па прычыне ўтаплення, 11-ае месца - у выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
У мінулым годзе 2260 беларускіх дзяцей пацярпелі ад злачынстваў, а колькасць пацярпелых ад злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і ад крадзяжоў з дапамогай ІТ, узрасла больш чым удвая.
Штогод сярод беларускіх падлеткаў рэгіструецца 7500 новых выпадкаў расстройстваў псіхікі і паводзін.
Каля 8900 беларускіх падлеткаў ахоплены індывідуальнай прафілактычнай работай органаў унутраных справаў.
Штогод да тысячы падлеткаў (14-17 год) атрымліваюць прысуд, кожны дзесяты – за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.
Дзяліцеся спасылкай на кампанію і хэштэгам #бачуцябе праз свой вэб-сайт і сацыяльныя медыя;
Спрыяйце укараненню падыхода, заснаванага на правах дзіцяці, развіццю прававога асяроддзя і захадаў па ахове правоў дзяцей;
Прыцягвайце увагу да дзяцей без бацькоўскай апекі ў дэбатах па правах дзяцей;
Падтрымлівайце інвестыцыі ў якасную дапамогу і паслугі для дзяцей;
Спрыяйце большай падтрымцы сем'яў, каб пазбегнуць неабавязковай страты дзецьмі іх сям'і;
Звяртайцеся да экспертаў SOS-Дзіцячых вёсак для атрымання парад і кансультацый па пытаннях абароны, выхавання, уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі.